Due to COVID-19, the ongoing health and containment emergency measures may cause service delays at logistic couriers and Xiaomi authorized service centers until further notice. Thank you for your understanding and support.×
Home > Support > warranty

warranty

ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ ГАРАНТЫІ XIAOMI

ГЭТА ГАРАНТЫЯ ДАЕ ВАМ ПЭЎНЫЯ ПРАВЫ, АДНАК ВЫ МОЖАЦЕ МЕЦЬ ІНШЫЯ ПРАВЫ, ЗАБЯСПЕЧАНЫЯ ЗАКОНАМІ ВАШАЙ КРАІНЫ, ПРАВІНЦЫІ АБО ШТАТА. НАПРЫКЛАД, У НЕКАТОРЫХ КРАІНАХ, ПРАВІНЦЫЯХ АБО ШТАТАХ, ЗАКОН АБ АБАРОНЕ СПАЖЫЎЦОЎ МОЖА ВЫЗНАЧАЦЬ МІНІМАЛЬНЫ ГАРАНТЫЙНЫ ПЕРЫЯД. ЗА ВЫКЛЮЧЭННЕМ ВЫПАДКАЎ, ДАЗВОЛЕНЫХ ЗАКОНАМ, XIAOMI НЕ ВЫКЛЮЧАЕ, НЕ АБМЯЖОЎВАЕ І НЕ ПРЫПЫНЯЕ ІНШЫЯ ПРАВЫ, ЯКІЯ ВЫ МОЖАЦЕ МЕЦЬ. ДЛЯ ПОЎНАГА РАЗУМЕННЯ СВАІХ ПРАВОЎ ЗВЯРТАЙЦЕСЯ ДА ЗАКОНАЎ СВАЁЙ КРАІНЫ, ПРАВІНЦЫІ АБО ШТАТА. Гэта кантрактная гарантыя дзейнічае толькі ў дачыненні да арыгінальных апаратных кампанентаў прадуктаў Xiaomi (у далейшым — «Прадукт») і не распаўсюджваецца на праграмнае забеспячэнне або іншае абсталяванне, якім валодае Xiaomi або староннія бакі і для якога прадстаўляецца або разумеецца, што дзейнічае ліцэнзійнае пагадненне з канечным карыстальнікам, асобная гарантыя ці выключэнне.

АБМЕЖАВАНАЯ ГАРАНТЫЯ НА ПРАДУКТ

Xiaomi гарантуе зыходнаму пакупніку, што яго Прадукт Xiaomi не будзе мець дэфектаў матэрыялаў і вырабу на працягу гарантыйнага перыяду пры нармальным выкарыстанні. За выключэннем выпадкаў, калі іншае абумоўлена дзеючым заканадаўствам, гарантыя дзейнічае (з моманту куплі) адзін (1) год для галоўнай прылады, шэсць (6) месяцаў для здымнага акумулятара і зараднай прылады, адзін (1) год для няздымнага акумулятара, тры (3) месяцы для навушнікаў (калі прымяняецца). Нягледзячы на вышэйзгаданае палажэнне, Xiaomi не выключае, не абмяжоўвае і не прыпыняе мінімальны гарантыйны перыяд, які забяспечваецца дзеючым заканадаўствам. Xiaomi не гарантуе, што выкарыстанне Прадукту будзе непарыўным і беспамылковым.

СПОСАБЫ КАМПЕНСАЦЫІ

Пры ўзнікненні дэфекту апаратнага забеспячэння і атрыманні кампаніяй Xiaomi абгрунтаванай скаргі на працягу Гарантыйнага перыяду, Xiaomi можа (1) бясплатна адрамантаваць Прадукт, выкарыстоўваючы новыя або адноўленыя запасныя часткі, (2) замяніць Прадукт новым або адрамантаваным ці (3) вярнуць кошт Прадукту, выключаючы патэнцыяльныя выдаткі на перасылку.

У выпадку дэфекту, у меры, максімальна дапушчальнай законам, — гэта вашы адзіныя і выключныя спосабы кампенсацыі. Калі не забаронена дзеючым законам, можа спаганяцца плата за перасылку і апрацоўку. На любы заменны апаратны прадукт распаўсюджваецца астача арыгінальнага гарантыйнага перыяду або новы гарантыйны перыяд у трыццаць (30) дзён (больш доўгі перыяд) ці любы іншы дадатковы гарантыйны перыяд, які можа дзейнічаць у вашай юрысдыкцыі.

ЯК АТРЫМАЦЬ ГАРАНТЫЙНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Xiaomi можа патрабаваць ад спажыўца прадставіць доказ куплі і гарантыйную картку з IMEI Прадукту. Вы самастойна несяце адказнасць за стварэнне рэзервовых копій даных, праграмнага забеспячэння або іншых матэрыялаў, якія могуць захоўвацца на Прадукце. Верагодна, што такія даныя, праграмнае забеспячэнне або іншыя матэрыялы будуць згублены або адфарматаваны падчас абслугоўвання, і Xiaomi не нясе адказнасці за такое пашкоджанне або страту.

ВЫКЛЮЧЭННІ І АБМЕЖАВАННІ

Калі іншае не заяўлена кампаніяй Xiaomi, гэта абмежаваная гарантыя дзейнічае толькі для Прадукту, вырабленага кампаніяй Xiaomi або для яе, што пацвярджаецца гандлёвай маркай «Xiaomi» або «Mi», гандлёвым імем або лагатыпам, размешчанымі на Прадукце. Абмежаваная гарантыя не распаўсюджваецца на наступнае: (а) Пашкоджанні, выкліканыя стыхійнымі бедствамі і абставінамі неадольнай сілы, напрыклад, ударамі маланкі, ураганамі, патопамі, пажарамі, землятрусамі ці іншымі знешнімі прычынамі; (б) Нядбайнасць; (в) Камерцыйнае выкарыстанне; (г) Змены або мадыфікацыі любой часткі Прадукту; (д) Пашкоджанні, выкліканыя выкарыстаннем не з прадуктамі Xiaomi; (е) Пашкоджанні, выкліканыя няшчасным выпадкам, злоўжываннем або выкарыстаннем не па прызначэнні; (ё) Пашкоджанні, выкліканыя выкарыстаннем Прадукту за межамі дазволеных або прызначаных Xiaomi умоў, або з недапушчальнымі напружаннем ці магутнасцю; (ж) Пашкоджанні, выкліканыя абслугоўваннем (уключаючы паляпшэнні і пашырэнні), выкананым любой асобай, якая не з’яўляецца прадстаўніком кампаніі Xiaomi, або (з) Невыкананне інструкцый, звязаных з выкарыстаннем Прадукту. Аднаўленне даных карыстальніка і паўторная ўстаноўка праграмнага забеспячэння не пакрываюцца гэтай абмежаванай гарантыяй. Ніхто з прадаўцоў, агентаў і супрацоўнікаў Xiaomi не мае права змяняць, пашыраць або дадаваць пакрыццё гэтай абмежаванай гарантыі. Калі якое-небудзь палажэнне гэтых умоў становіцца незаконным або невыканальным, гэта не ўплывае на законнасць або выканалькасць астатніх палажэнняў гэтых умоў. За выключэннем выпадкаў, калі гэта забаронена законам або іншае абяцана кампаніяй Xiaomi, пасляпродажнае абслугоўванне дзейнічае толькі для краіны або рэгіёну першапачатковай куплі. Гэта гарантыя не распаўсюджваецца на прадукты, не імпартаваныя належным спосабам, не вырабленыя кампаніяй Xiaomi і (або) не атрыманыя належным спосабам ад Xiaomi ці афіцыйных прадаўцоў Xiaomi. Згодна з дзеючым заканадаўствам вы таксама можаце атрымаць выгады ад гарантый неафіцыйных прадаўцоў, якія прадалі вам Прадукт. Таму Xiaomi запрашае вас звязацца з прадаўцом, у якога вы набылі Прадукт. Гэта гарантыя не распаўсюджваецца на Ганконг і Тайвань.

ГАРАНТЫІ, ЯКІЯ ПАДРАЗУМЯВАЮЦЦА

За выключэннем выпадкаў, калі гэта забаронена дзеючым заканадаўствам, усе гарантыі, якія падразумяваюцца (уключаючы гарантыю камерцыйнай каштоўнасці і прыдатнасці для канкрэтнай мэты) павінны быць абмежаваны да тэрміну дзеяння гэтай абмежаванай гарантыі. У некаторых юрысдыкцыях забаронена абмяжоўваць тэрмін дзеяння гарантый, якія падразумяваюцца, таму вышэйзгаданае абмежаванне можа не прымяняцца для вас.

АБМЕЖАВАННЕ АДКАЗНАСЦІ ЗА СТРАТЫ

За выключэннем выпадкаў, калі гэта прадугледжана дзеючым заканадаўствам, Xiaomi не нясе адказнасці за любыя ўскосныя, выпадковыя, фактычныя або далейшыя страты, уключаючы, без абмежавання, страты прыбытку, абароту або даных, страты, якія ўзніклі з-за парушэння яўных гарантый ці ўмоў або гарантый, якія падразумяваюцца, ці іншай заканадаўчай базы, нават калі кампанія Xiaomi была папярэджана аб магчымасці такіх страт. Некаторыя юрысдыкцыі не дазваляюць выключаць або абмяжоўваць адказнасць за фактычныя, ускосныя, выпадковыя або далейшыя страты, таму вышэйзгаданыя выключэнні або абмежаванні могуць не дзейнічаць для іх.

Аўтарызаваны сэрвісны цэнтр Xiaomi


Краіна
Горад Сэрвісны цэнтр/Спажывецкія прадукты Адрас Час працы Нумар тэлефона
Беларусь Мінск Сэрвісны цэнтр Праспект Пушкіна, 43A Пн-Сб 9:00 – 21:00 +375 44 547 86 52
Беларусь Мінск Сэрвісны цэнтр Вуліца Я. Коласа, 1 Пн-Пт 9:00 – 20:00, Сб 10:00 – 18:00 +375 29 334 09 09
Беларусь Мінск Сэрвісны цэнтр Вуліца Талбухіна, 2 Пн-Пт 9:00 – 20:00, Сб 10:00 – 18:00 +375 29 334 09 09